войти
опубликовать

Час восеньскіх пералётаў

Выставка 16 ноября 2024 − 15 января 2025
У спадчыне Барыса Уладзіміравіча ёсць два варыянты карціны на тэму восеньскіх адлётаў птушак. Першая - «Час восеньскіх пералётаў» - была створана ў 1967-м годзе. Другі варыянт з назвай «Час адлёта птушак» пісаўся праз трыццаць год (1999 – 2002 гг.). Цікава глядзець, як змяніўся ў сваёй творчасці мастак – зусім іншая тэхніка і каляровая палітра.
Адметнасць выставы ў тым, што гэтыя творы разам ніколі не экспанаваліся.
Тэма – беларуская восень у творчасці мастака. Гэта не толькі краявіды, лірычныя, а часам і вельмі экспрэсіўныя, але і нацюрморты з кветкамі і дарамі лесу. А галоўны экспанат - аўтапрартрэт з назвай “Рыжая восень”.
Гэта будзе вельмі цікавая рэтраспектыва творчасці патрыярха беларускага мастацтва ад 1960-х гадоў да 2011-га года, і ў такім ракурсе глядач убачыць упершыню жывапісца Барыса Аракчэева.
Галереи на выставке