войти
опубликовать

Казімір
Станіслававіч Кулеш

родился в 1951

Биография и информация

Кулеш Казімір Станіслававіч нарадзіўся 01 студзеня 1951 года ў в.Пруд Дзятлаўскага району Гродзенскай вобласці. У 1968 годзе скончыў СШ №7 г.Слоніма. Займаўся ў мастацкім гуртку пад кіраўніцтвам А.Данільчыка. 1969-71 гг. - служыу ў савецкім войску ў Германіі (г.Йена, Тюрынгія). Пасля службы ў войску працаваў мастаком-афарміцелем на Мінскім камвольным камбінаце. Потым да самай пенсіі, на такой жа пасадзе, у Слонімскім вытворчым камбінаце. Прафесійнай адукацыі не мае - мастак-самавук. З выхадам на пенсію ў 2010 годзе стаў больш вольны і вырашыў больш шчыльна заняцца жывапісам, з гэтага ж часу прымае ўдзел у шматлікіх выстаўках. Работы захоўваюцца ў Слонімскім краязнаўчым музеі, Бярозаўскі гісторыка-краязнаўчым музеі, у музеі-сядзібе "Пружанскі палацык", Ружанскі палацавы комплекс Сапег і ў прыватных калекцыях.