Кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт
Прафесар кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў
Скончыў БДТМІ ў 1978 г., выпускнік кафедры «мадэліравання і мастацкага афармлення тэкстыльных вырабаў».
Працуе ў Акадэміі з 1988 г.
Выкладае курсы: «Гісторыя выяўленчага мастацтва», «Мастацтва Усходу», «Гісторыя беларускага мастацтва», «Мастацкая крытыка». З’яўляецца навуковым кіраўніком дыпломных работ і магістэрскіх дысертацый.
Кола навуковых інтарэсаў: гісторыя і сучаснасць беларускага тэкстыльнага мастацтва, сувязі традыцый і наватарства ў сучасным мастацтве, здабыткі беларускага мастацтва і яго міжнародныя сувязі, гісторыя мастацтва Усходу; куратар і удзельнік шматлікіх мастацкіх праектаў у Беларусі і за яе межамі..
З 1989 г. з’яўляецца членам Беларускага саюза мастакоў. 3 1996 г. з’яўляецца навуковым кансультантам Беларускай Энцыклапедыі. У 2005 г. абараніў кандыдатскую дысертацыю «Беларускія набіваныя тканіны XVIII – XX стст.».
Старшыня і член часовых навуковых калектываў, якія выконвалі заданні Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь па стварэнні інфармацыйных рэсурсаў: «Актуальныя праблемы развіцця маладзёжнага выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і дызайна ў Рэспубліцы Беларусь на сучасным этапе» (2011), Мульцімедыйная галерэя «Гісторыя беларускай моды» (2012), Мульцімедыйная галерэя «Персаналіі сучаснай беларускай моды»(2013).
Аўтар шматлікіх мастацтвазнаўчых публікацый у навуковых зборніках, матэрыялах міжнародных і рэспубліканскіх навуковых канферэнцый, у перыядычных выданнях па праблемах асэнсавання спадчыны беларускіх мастакоў у еўрапейскім кантэксце, па пытаннях асаблівасцей мастацкага аздаблення беларускага тэкстылю, спецыфіцы мастацтва усходніх краін. Удзельнічае з 1980 г. у шматлікіх радыё і тэлевізійных перадачах па актуальных праблемах сучаснага беларускага і замежнага мастацтва.