войти
опубликовать

Таццяна
Мікалаеўна Зданевіч

Беларусь • Берёза • родилась в 1972

Биография и информация

Зданевіч Т.М.  - член Саюза майстроў народнай творчасці Рэспублікі Беларусь . Таццяна Мікалаеўна родам з вёскі Судзілавічы, яна пастаянна прадстаўляе Бярозу на “Славянскім базары” ў Віцебску, Ягелонскім кірмашы ў Польшчы і іншых прэстыжных форумах. Пахвальна, што нацыянальны каларыт і арнамент прысутнічаюць у кожным яе вырабе. Гэта павага да спадчыны продкаў і імкненне падарыць старадаўняму мастацтву новае жыццё. А яшчэ таленавіты педагог імкнецца навучыць як мага большую колькасць дзяцей у кожным узоры і спляценні нітак бачыць прыгажосць і значнасць. Т.Н. Зданевіч – загадчык мастацкага аддзялення Дзіцячай школы мастацтваў і кіраўнік студыі “Папараць”, актыўны ўдзельнік майстар-класаў і выстаў.