У водары жніўня
Так называецца мастацкая выстава, якая днямі ўрачыста адкрылася ў “Пружанскім палацыку”. Увазе зацікаўленай грамадскасці прапанавалі вынікі арганізаванага музеем традыцыйнага пленэра, які праходзіў у ваколіцах горада 15-19 жніўня.
Адметна, што на імпрэзу завітала большасць мастакоў, якія прымалі ўдзел у пленэры: Васіль Грыневіч і Казімір Кулеш са Слоніма, Андрэй Лычкоўскі з Узды, а таксама Таццяна Зданевіч і Анатоль Маразюк з Бярозы (на жаль, не атрымалася прыехаць да пружанцаў у Яўгена Шунейкі і Фёдара Ладуцькі, якія ў гэты дзень прымалі ўдзел у іншым пленэры). Менавіта ў адрас мастакоў гучалі цёплыя словы ўдзячнасці і захаплення ад гледачоў і ліліся мілагучныя спевы ад вядомай пружанскай артысткі Святланы Машкала.
У гэтым годзе пленэрныя пляцоўкі размясціліся ў вёсках Семянча і Белавусаўшчына, дзе мастакоў прывабілі ўнікальныя аб’екты архітэктурнай спадчыны.

Чырвоныя рэшткі “постаці” некалі слаўнага бровара ў Семянчы бачны кожнаму, хто едзе па дарозе Пружаны-Бяроза. Сёння гэты ўнікальны помнік яшчэ радуе вока дзякуючы неабыякавым грамадзянам, якія, як вядома, у свой час абаранілі яго ад звычайнага зруйнавання. Мастакі адлюстравалі гэтую пабудову ў шматлікіх творах. Прызнацца, мастацкія палотны дазваляюць па-новаму паглядзець на помнік прамысловай архітэктуры ХІХ стагоддзя, які пакуль не ахоўваецца дзяржавай і, шчыра кажучы, патрабуе тэрміновага догляду, як мінімум, кансервацыі. Спадзяюся, ніхто не будзе адмаўляць, што семянчоўскі бровар — прывабны аб’ект для турыстаў!
У Белавусаўшчыне мастакі спынілі свой погляд на не меней слаўнай “сыраварні”, як яе называюць мясцовыя жыхары і краязнаўцы. Цікава, што мастакі, агледзеўшы гатычны будынак звонку і знутры, выказалі здагадку, што ён быў пабудаваны, хутчэй за ўсё, у познім сярэднявеччы і меў зусім не “сырнае” прызначэнне. Зразумела, што падобныя меркаванні патрабуюць навуковага пацвярджэння. Калі б гэта спраўдзілася, то белавусаўшчынская “сыраварня” была б амаль што адзінкавым падобным аб’ектам у Беларусі.
Прыемна, што на палотнах мастакоў “сыраварня” зайграла новымі фарбамі. Глядзіць на нас сваімі дзверкамі-вочкамі і нібыта пытаецца: “Што са мною будзе далей?” Дарэчы, гэты ўнікальны аб’ект пакуль таксама не знаходзіцца пад аховай дзяржавы.
У Белавусаўшчыне мастакоў прывабіла і сядзібная гаспадарчая цагляная пабудова ХІХ стагоддзя, якая сёння выкарыстоўваецца па прызначэнні. Увогуле ўвесь маляўнічы самабытны аграгарадок уразіў мастакоў: натхняў цяністы старадаўні парк і замілоўвалі дзеці, для якіх быў наладжаны імправізаваны майстар-клас.

Дарэчы, на выставе можна таксама пабачыць некалькі твораў з мінулагодняга пленэра, у прыватнасці, палотны з выявай сядзібы Дзяконскіх “Чахец” у в.Каштанаўка. Сёння ў сядзібы ёсць годны гаспадар, які займаецца яе добраўпарадкаваннем.
…У творах мастакоў адчуваецца нейкая туга і смутак па леце, якое сышло з золатам саломы і першымі пажаўцелымі лісточкамі дрэў. У выставачнай зале музея сам жнівень пазірае на гледачоў круглымі крышталёва-чыстымі “вачамі”-аблокамі на блакітным небе і “падміргвае” зіхатлівымі адценнямі. Ад жывапісных палотнаў вее цудоўным водарам, водарам жніўня…
Даведка «Рб»:
Пленэр — гэта праца мастакоў на адкрытым паветры. Творчы працэс падчас пленэра складаецца, найперш, з перадачы асаблівасцей натуры пры хуткай змене святла на працягу дня. У такой прасторы колерам забяспечваецца ўспрыманне цэласнай формы прадмета. Гэта патрабуе хуткага пісьма мазкамі ў тэхніцы “a la prima” адпаведна танальнасці эцюда. І хоць лічыцца, што створаная пад адкрытым небам выява — яшчэ не карціна, сёння пленэрныя эцюды разглядаюцца мастацтвазнаўцамі як паўнавартасныя творы, годныя асаблівага месца і крытыкі ў мастацтве, што сведчыць пра шырокую папулярнасць пленэраў сярод мастакоў.
Алена Зялевіч, фота Сяргея Талашкевіча. "Раённыя будні" http://www.budni.by/?p=32039