Грыневіч Васіль Леанідавіч, нарадзіўся 10 жніўня 1957 года ў г. Кізыл (Паўднёвы Урал, СССР). Беларускі мастак, удзельнік творчай суполкі “Слонім-Арт”. Майстар кніжнай і станковай графікі, таксама працуе ў тэхніцы алейнага жывапісу.
Першым яго настаўнікам быў Андрэй Пятровіч Курбака, настаўнік малявання і чарчэння сярэдняй школы №3 г. Крычава. Удзельнік мастацкіх выставаў з 1972 года, з таго часу, калі яго акварэлі былі прадстаўлены на Абласной выставе выяўленчага мастацтва вучняў старэйшых класаў, што праходзіла ў г. Магілёве. З 1981 года – вучоба на аддзяленні кніжнай графікі ў Львоўскім паліграфічным інстытуце імя Івана Фёдарава пад кіраўніцтвам Ю.І. Чарышнікава, І.Х. Прыдана. Падчас паступлення ў інстытут Васіль Грыневіч ужо быў прафесійным вайскоўцам, але прага да навукі мастацтву падштурхнула яго атрымаць і мастацкую адукацыю. З 1995 года мае сталую экспазіцыю ўласных работ у Гарадской бібліятэцы №4 г. Слоніма.
З 2014 года Васіль Грыневіч актыўны ўдзельнік пленэраў і мастацкіх выстаў паводле іх – у Пружанах, Слоніме, Жыровічах, Мерачоўшчыне, Гродна.
Творы знаходзяцца ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі, Івацэвіцкім гісторыка-краязнаўчым музеі, Баранавіцкім краязнаўчым музеі, Слонімскім раённым краязнаўчым музеі імя І.І. Стаброўскага, Музеі-сядзібе “Пружанскі палацык”, “Ружанскім палацавым комплексе Сапегаў”, Мастоўскім дзяржаўным музеі “Лес і чалавек” , а таксама прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Польшчы, Чэхіі, Германіі, Італіі, Сінгапура.
Жыве і працуе ў г. Слоніме.
Выставы:
2009 – выстава “Калядны фэст”. Рэспубліканская мастацкая галерэя “Палац мастацтва” Беларускага саюза мастакоў, г. Мінск (Беларусь)
2011 – міжнародная мастацкая выстава “Дах”. Рэспубліканская мастацкая галерэя “Палац мастацтва” Беларускага саюза мастакоў, г. Мінск (Беларусь)
2013 – персанальная выстава “Родныя краявіды Слонімшчыны”. Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя І. Стаброўскага, г. Слонім (Беларусь)
2015 – выстава “Слонім – сядзіба музаў”, прысвечаная 250-годдзю з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага. Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя І. Стаброўскага, г. Слонім (Беларусь)
2016 – выстава “На радзіме Тадэвуша Касцюшкі”. Івацэвіцкі гісторыка-краязнаўчы музей, г. Івацэвічы (Беларусь)
2016 – выстава “На творчым скрыжаванні”. Баранавіцкі краязнаўчы музей, г. Баранавічы (Беларусь)
2016 – выстава “Да Ліды з натхненнем”. Лідскі гісторыка-мастацкі музей, г. Ліда (Беларусь)
2017 – выстава “На шляху творчага супрацоўніцтва”. Мастоўскі дзяржаўны музей “Лес і чалавек”, г. Масты (Беларусь)
2017 – персанальная выстава “Запрашэнне сябрам” з нагоды 60-годдзя мастака і 45-годдзя творчай дзейнасці. Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя І. Стаброўскага, г. Слонім (Беларусь)
2017 – выстава «Арт-дипломатия. Художники Сергиева Посада и городов-побратимов» у Доме нацыянальнасцяў, г. Масква (Расія)
2017 – выстава “Сэрца, аддадзенае Гродзеншчыне”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Фелікса Шунейкі, мастака па тканіне, даследчыка народнай творчасці. Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці, г. Гродна (Беларусь)
2017 – выстава “Францыск Скарына. Маем найбольшае самі”, прысвечаная да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і выдання Пражскай Бібліі Ф. Скарыны. Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя І. Стаброўскага, г. Слонім (Беларусь)
2018 – выстава “Колеры сонечнага лета”. Бярозаўскі гісторыка-краязнаўчы музей, г. Бяроза (Беларусь)
2018 – выстава “Ружанскі вянок”. Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў, г.п. Ружаны (Беларусь)
2018 – выстава “У водары жніўня”, паводле мастацкага пленэра. Музей-сядзіба “Пружанскі палацык”, г. Пружаны (Беларусь)