войти
опубликовать

Алена
Мартьянова

родился в 1983 • художник
Алена Марцьянава нарадзілася ў горадзе Чэрвень Мінскай вобласці ў сям'і хіміка-біёлага і мастака-архітэктара. Упершыню яшчэ не зусім усвядомлена пачала маляваць ва ўзросце чатырох гадоў.
Праз некалькі гадоў паступіла ў раённую мастацкую школу, дзе вучылася графіцы, жывапісу і васковай тэхніцы - граттаж, перавагу аддавала нацюрмортам і партрэтам. Скончыла школу па графіцы на "выдатна", пасля чаго выяўленчае мастацтва адышло на другі план. Скончыла факультэт англійскай мовы Дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, працавала гувернанткай у паўднёва-заходняй частцы Германіі, дзе Алена паспяхова малявала партрэты суседскіх дзяцей, жыхароў мястэчка, іх хатніх гадаванцаў.
Праз некаторы час ужо ў Маннхайме яна пазнаёмілася з вядомым мастацтвазнаўцам, калекцыя выяўленчага мастацтва якога зрабіла на Алену гэткае моцнае ўражанне, што дала штуршок да мэтанакіраванай творчасці.
У цэнтры яе ўвагі ў першую чаргу апынуліся еўрапейскія, а пазней - і амерыканскія гарады. Тыя, у якіх яна ўжо пабывала, і тыя, якія яна толькі ўяўляла ў сваёй фантазіі. Пасля вяртання на Радзіму ўжо паспрабавала пастэль і масла, але пасля чарговага наведвання ЗША спынілася на алейных фарбах, якія дазволілі ёй вызначыцца з манерай малюнка і тэхнікай. Асноўнай тэматыкай карцін Алены з'яўляецца ўрбаністыка, нацюрморты і кампазіцыйныя пастаноўкі, як і імкненне мастачкі адлюстраваць унікальнасць момантаў, данесці святло і прыгажосць маленечкіх жыццёвых эпізодаў, якія нярэдка сціраюцца ў памяці, але набываюць новае жыццё на палотнах Алены.
Алена – малады мастак, у якой за плячыма пакуль няшмат выстаў: 2 разы выстаўлялася ў Менску: у 2013 годзе адбыўся яе дэбют, апасля выстаўлялася на малай раздіме ў Чэрвені. У 2014 годзе ў Менску адбылася пакуль самая паспяховая выстава «Сумбурны сыль-life».
Перейти к биографии