войти
опубликовать

Барыс
Цімафеевіч Бокша

Беларусь • Минск • родился в 1960

Биография и информация

Нарадзіўся 20 верасня 1960 года у г.п.Шарашова Пружанскага раёна. У 1972 годзе пераехаў з бацькамі ў г.Пружаны, дзе закончыў СШ №2.
З 1977 па 1983 г.г. вучыўся ў Гродзенскім медыцынскім інстытуце, пасля заканчэння быў накіраваны на працу ў Гомель. З 1993 г. жыве ў Мінску.
Дырэктар фірмы “Беломнімед” – буйнога пастаўшчыка на беларускі рынак стаматалагічных матэрыялаў і абсталявання.
Графікай займаецца каля 20 гадоў. Спецыяльнай мастацкай адукацыі не атрымаў.
У 2006 г. адбылася першая персанальная выстава ў Палацы мастацтваў г.Мінска.
У 2008 г. – першая выстава на радзіме, у музеі-сядзібе “Пружанскі палацык”.
У 2010 г. – выставы ў Будапешце, Браціславе і Берліне.